Новости

"Русская гимназия в Бресте-над-Бугом в документах и фотографиях"

В рамках музейного проекта "Вторник для любознательных"

Подробнее...

12 АРТЕФАКТОВ. №4

"12 артефактов". №4 26 апреля в 16.00

Подробнее...

Выставка Марины Лаппо "Грани акварели"

С 15 марта 2019 года в экспозиционных залах Художественного музея работает персональная выставка Марины Лаппо "Грани акварели". Это уже вторая ее выставка в Художественном музее. Первая "Лирика цвета" состоялась восемь лет назад.

Подробнее...

Выстава “Брэст – горад Бібліі”

 

12 красавіка 2019 года ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі адбылося адкрыццё выставы “Брэст – горад Бібліі”,

прымеркаванай да тысячагоддзя Брэста. Экспазіцыя падрыхтавана сумеснымі намаганнямі Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея, Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага, Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

 

На адкрыцці экспазіцыі быў прадстаўлены фрагмент арыгінала Берасцейскай Бібліі, выдадзенай Мікалаем Радзівілам Чорным у 1563 годзе з фондаў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М.Горкага.

 

Прывіталі усіх прысутных дырэктар Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея А. Ў. Міцюкоў, дырэктар Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага А.Я. Стрыжэвіч і загадчык аддзела гісторыі Новага часу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі А.У. Унучак.

 

У адкрыцці прынялі ўдзел госці з Мінска: музычнае трыа – Алёна Сітнік, Каміла Бачышча, Сяржук Паўлаў адчынілі выставу творам XVI стагоддзя “Бергамская” з Полацкага сшытка, аматарскі тэатр пад кіраўніцтвам Наталлі Бачышчы прадставіў фрагменты дзвух тэатральных пастаноў “Біблія князя Радзівіла” ды “Лукаш Дзекуць-Малей і Антон Луцкевіч”.

 

Брэсцкі музычны гурт “Збаўленне” выканаў песню “Спадчына Дзекуць-Малея”, прысвечаную да 130 годдзя з дня нараджэння вядомага грамадскага дзеяча, святара і перакладчыка тэкстаў Новага запавету на сучасную беларускую мову.

 

Габрэйскую Біблію, старонкі з пісання на розных мовах свету, рэдкія біблійныя выданні XX стагоддзя, ў тым ліку, пераклад на сучасную беларускую мову Новага запавета Лукаша Дзекуць-Малея, які ён рабіў разам са сваёй жонкай Серафімай і вядомым дзеячам беларускага нацыянальнага руху Антонам Луцкевічам, а таксама рукапісныя біблійныя тэксты і хрысціянскія музычныя зборнікі пасляваеннага перыяду з фондаў Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея і з шасці прыватных калекцый – ўсё гэта вы ўбачыце, калі наведаеце выставу. Выстава экспануецца да 3 мая 2019 года. 

 

Не прамініце магчымасць пагартаць Брэсцкую Біблію у факсімільным выданні!