26 сакавіка 2026 года ў мастацкай галерэі ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці» адбыўся вернісаж адкрытай выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «ВЕЛІКОДНЫЯ МАТЫВЫ».
Падчас мерапрыемства было прадэманстравана больша за 70 твораў майстроў з усіх абласцей краіны, праведзены тэматычныя майстар-класы і лекцыі па народным традыцыям беларусаў. Кульмінацыяй стала прэзентацыя кнігі «БЕЛАРУСКАЯ ПІСАНКА І ЯЕ СВЕТ: МАЙСТРЫ І ТРАДЫЦЫІ».
Брэсцкі абласны краязнаўчы музей, які прадставіў шэраг матэрыялаў для аўтараў, урачыста атрымаў у дар свой экземпляр.
Спадзяемся і на далейшае плённае супрацоўніцтва!



