Брэсцкі абласны

краязнаўчы музей

Археалагічны музей «Бярэсце»

Музей «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці»

Мастацкі музей

Камянецкая вежа

Вітаем Вас на афіцыйным сайце ўстановы культуры «Брэсцкі абласны краязнаўчы музей»!

За 70 гадоў Брэсцкі абласны краязнаўчы музей ператварыўся ў музейны і навуковы цэнтр, уваходзіць у спіс найбуйнейшых музеяў краіны. Яго збор налічвае больш за 175 тысяч адзінак захоўвання, уключае ў сябе ўнікальныя прадметы археалогіі, старадрукаваныя кнігі, манетныя і рэчавыя скарбы з каштоўных металаў і шмат іншага.

У асноўным будынку музея па вул. К. Маркса, 60 размешчаны экспазіцыя «Родная прырода» і сталая гістарычная экспазіцыя «Гісторыя Брэстчыны са старажытных часоў да пачатку XXI стагоддзя». У структуру Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея ўваходзяць 4 філіялы. У г. Камянцы знаходзіцца філіял «Камянецкая вежа» – помнік старажытнарускага абароннага дойлідства ХIII ст. Унікальным музеем сярэднявечнага ўсходнеславянскага горада з’яўляецца філіял «Археалагічны музей «Бярэсце», асновай для яго стварэння сталі добра захаваныя пабудовы ХIII ст., якія былі знойдзены падчас археалагічных раскопак. У маляўнічым будынку сядзібнага тыпу пачатку XX ст. размяшчаецца яшчэ адзін філіял – «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці». Экспазіцыя складаецца з твораў мастацтва і антыкварыяту, забраных мытнікамі пры спробе іх незаконнага вывазу за мяжу. Калекцыя выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Брэстчыны прадстаўлена ў філіяле «Мастацкі музей», які знаходзіцца ў Паўднёвай казарме Брэсцкай крэпасці.