З 17 па 24 лютага працуе асацыятыўная выстава-віктарына “Літаратурныя ўвасабленні”.

З 17 па 24 лютага ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі працуе асацыятыўная выстава-віктарына “Літаратурныя ўвасабленні”.

Выстава прымеркавана да Міжнароднага Дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага. Кожны наведвальнік часовай экспазіцыі зможа вярнуцца ў школьныя гады і праверыць свае веды па беларускай літаратуры праз інтэрактыўную віктарыну.

Кульмінацыяй музейнага тыдня роднай мовы стане мерапрыемства “У марах, у песнях, у снах…”, якое адбудзецца 20 лютага а 16:00. На святочнай сустрэчы будуць падведзены вынікі незвычайнай выставы і ўзнагароджаны пераможцы. Наведвальнікаў чакае праграма ад узорнага фальклорнага калектыву «Дараносіца» Хмелеўскага сельскага Дома культуры, майстар-клас па стварэнні паэтычных твораў.

Для ўдзелу ў майстар-класе патрэбна папярэдняя рэгістрацыя па форме https://forms.gle/wLWREqQwBHrXqxKx9, якая будзе актыўна да 14:00 19 лютага.

Далучайцеся! Будзе цікава!

Юридический адрес:

УК «Брестский областной краеведческий музей»

224030, РБ, г. Брест, ул. Карла Маркса, 60

тел. факс: +375 162 25 80 41

email: brest_museum@brest.by