Брэсцкі абласны

краязнаўчы музей

Археалагічны музей «Бярэсце»

Музей «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці»

Мастацкі музей

Камянецкая вежа

ПРА МУЗЕЙ

ГІСТОРЫЯ

Рашэнне аб стварэнні Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея ўпершыню было прынята ў 1940 г., але адкрыццё не адбылося з-за пачатку Вялікай Айчыннай вайны. 27 сакавіка 1945 г. выканкам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных прыняў рашэнне прасіць Савет Народных Камісараў дазволіць арганізаваць гістарычны музей у г. Брэсце. Згодна з пастановай СНК БССР ад 11 чэрвеня 1945 г. Камітэт па справах культурна-асветных устаноў пры СНК БССР аднаўляе абласныя гісторыка-краязнаўчыя музеі ў гарадах Беларусі, у тым ліку і ў г. Брэсце.

У дадзенай Пастанове Брэсцкаму гарвыканкаму прадпісвалася вылучыць адпаведны будынак пад музей і 65 тысяч рублёў на неабходныя выдаткі. 14 верасня 1948 г. рашэннем Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта музею быў перададзены будынак Крыжаўзвіжанскага касцёла па вул. Леніна, 34 (пабудаваны ў 1856 г.).

У красавіку 1950 г. былі зацверджаны штаты абласнога гісторыка-краязнаўчага музея, на працягу года праводзіўся рамонт будынку, падрыхтавана музейнае абсталяванне, супрацоўнікі сабралі больш за 200 музейных прадметаў, а таксама арганізавана першая часовая выстава.

У 1963–1964 гг. проводзіўся капітальны рамонт будынка і працавалі над стварэннем новай сталай экспазіцыі, якая была одкрыта ў 1965 г.

За гады карпатлівай навукова-даследчай працы, вывучэння гісторыі Брэстчыны, удзелу ў археалагічных і этнаграфічных экспедыцыях былі сфарміраваны многія калекцыі, якія леглі ў аснову новых экспазіцый і філіялаў. На сённяшні дзень агульная экспазіцыйная плошча музея складае 3913,8 м2.

Каменецкая башня. 1967 г.

Першы філіял музея адкрыты ў 1960 г. у Камянецкай башні – унікальным помніку абарончага дойлідства 2-й паловы XIII ст.

У 1968 г. пачаліся археалагічныя раскопкі на тэрыторыі Берасцейскага гарадзішча (Гаспітальны востраў Брэсцкай крэпасці). Выяўленыя археолагамі пабудовы XIII ст. добра захаваліся і паслужылі асновай для стварэння новага музейнага аб’екта. Пастановай Савета Міністраў БССР ад 18 жніўня 1972 г. №658-р быў створаны новы філіял. У 1977 г. пачалося будаўніцтва музейнага павільёна для археалагічнага музея «Бярэсце». 2 сакавіка 1982 г. ён быў адкрыты для наведвальнікаў. Гэта сапраўды ўнікальны музей сярэднявечнага ўсходнеславянскага города.

У 1970–1980-я гг. у музейныя калекцыі пачалі паступаць цікавыя прадметы музейнага значэння, затрыманыя Брэсцкай мытняй пры спробе іх незаконнага вываза за мяжу. На аснове гэтых паступленняў створаны філіял «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці». Ён быў адкрыты 4 лютага 1989 г. у будынку, якое з’яўляецца помнікам архітэктуры 1-й трэці XX ст.

На базе калекцый выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія захоўваюцца ў фондах, створаны яшчэ адзін філіял – «Мастацкі музей», адкрыццё якога адбылося 17 мая 2002 г. у паўднёвай казарме Брэсцкай крэпасці. Яго экспазіцыя рэпрэзентуе працы мастакоў за ўвесь перыяд існавання Брэсцкай абласной арганізацыі Саюза мастакоў Беларусі і дае магчымасць прасачыць шлях развіцця выяўленчага мастацтва Брэстчыны 2-й паловы XX і пачатку XXI стст.

У розны час у структуры абласнога краязнаўчага музея дзейнічалі іншыя філіялы і асобныя экспазіцыі.

У 1971 г. створаны музей партызанскай славы ва ўрочышчы «Хаваншчына» на месцы дыслакацыі штаба Брэсцкага абласнога партызанскага злучэньня і абкама камсамола ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1998 г. перададзены на баланс аддзела культуры Івацэвіцкага райвыканкама і стаў філіялам раённага гісторыка-краязнаўчага музея.

Асобна дзеючым музейным аб’ектам стаў музей «Космас», які быў адкрыты 5 лістапада 1985 г. ў самалёце «ІЛ-18». У 2003 г. па тэхнічных прычынах далейшае выкарыстанне самалёта стала немагчыма. Рашэннем Брэсцкага аблвыканкама ад 24.06.2004 г. №409 самалёт «ІЛ-18» быў перададзены ў камунальную ўласнасць г. Брэста.

У 1980-я гг. вялася праца па стварэнні музея гісторыі рэлігіі і атэізму, які меркавалася адкрыць у будынку царквы ў в. Гершоны – помніку архітэктуры XIX ст. Былі праведзены рамонтна-рэстаўрацыйныя работы, распрацаваны архітэктурна-мастацкі праект, выраблена экспазіцыйнае абсталяванне, але ў сувязі з перадачай будынка царквы вернікам у 1989 г. музей не быў адкрыты.

У 1998 г. напярэдадні святкавання 980-годдзя г. Брэста быў адкрыты філіял абласнога музея – музей гісторыі горада. У ім шырока прадстаўлена жыццё сярэднявечнага Брэста, яго архітэктура, а таксама будаўніцтва горада на новым месцы ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя.

1 студзеня 2007 г. музей гісторыі горада быў перададзены ў гарадскую камунальную ўласнасць і стаў функцыянаваць як самастойны.

У 1990 г. абласны краязнаўчы музей змяніў сваю прапіску. Яму быў выдзелены будынак па вул. К. Маркса, 60 конца XIX–пачатку XX стст., які ўключаны ў зону гістарычнай планіроўкі і забудовы г. Брэста. Пасля завяршэння рамонтна-рэстаўрацыйных работ 6 мая 1995 г. краязнаўчы музей адкрыўся выставай «Рэліквіі Вялікай Айчыннай», прысвечанай 50-годдзю Перамогі над фашысцкай Германіяй.

На працягу 70 гадоў у музеі вядзецца вялікая работа па вывучэнні гісторыі краю. Яго фонды шырока запатрабаваны вучонымі, студэнтамі, журналістамі і краязнаўцамі. Ён з’яўляецца метадычным цэнтрам для дзяржаўных і ведамасных музеяў вобласці.

Первым директором музея с 1950 по 1955 г. была Павловская Нина Филипповна. В последующие годы директорами были:

  • Бируля Иван Викентьевич (1955–1961 гг.);
  • Калашникова Наталья Митрофановна (1961–1964 гг.);
  • Слепакова Мира Марковна (1964–1971 гг.);
  • Слесарук Тамара Адамовна (1972–1987 гг.);
  • Новикова Таисия Николаевна (1987–2009гг.).

В настоящее время директор музея – Митюков Алексей Владимирович.

Адміністрацыя

Дырэктар музея
Аляксей Уладзіміравіч Міцюкоў
20 96 43
25 80 41 (приёмная)

Намеснік дырэктара музея па навуковай працы
Ольга Валер’еўна Новікава
20 96 33

Намеснік дырэктара музея

па адміністратыўна-гаспадарчай працы
Іван Пятровіч Ваўчок
20 96 36

Галоўны захавальнік фондаў
Зоя Васільеўна Нярэзька
57 73 34

Галоўны бухгалтар
Ія Адрыянаўна Дземідзюк
20 88 96

Вучоны сакратар
Ірына Уладзіміраўна Зарэцкая
20 96 42

Старэйшы інспектар па кадрах
Лілія Мікалаеўна Католік
52 53 19

Структурныя падраздзяленні

«Археалагічны музей «Бярэсце»
Загадчык філіяла
Раман Аляксандравіч Сыч
20 96 38
 
«Каменецкая башня»
Загадчык філіяла
Таццяна Мікалаеўна Казулька
 +375 1631 7 63 82
 
«Спасённые художественные ценности»
Загадчык філіяла
Ірына Мікалаеўна Тарыма
spasionka@gmail.com
20 57 08
 
«Мастацкі музей»
Загадчык філіяла
Юрый Васільевіч Хвядыніч
22 17 85
 
Аддзел уліку і захавання фондавых калекцый
Загадчык аддзела
Алена Вадзімаўна Падмаркава
+375 162 57 73 36
 
Навукова-экспазіцыйны аддзел
Загадчык аддзела
Ніна Михайлаўна Кірылава
20 96 45

 

Сектар «Прырода і экологія»
Загадчык сектара
Наталля Анатольеўна Мурыгіна
20 88 99

 

Навукова-метадычны аддзел
Загадчык аддзела
Анна Анатольевна Осипук
metodist_20@mail.ru
20 96 34
 
 
Навукова-асветны аддзел
Загадчык аддзела
Зінаіда Іванаўна Кульша
20 96 46

Партнёры

Адным з прыярытэтных напрамкаў развіцця Брэсцкага краязнаўчага музея з’яўляецца пашырэнне супрацоўніцтва ў сферы культуры, навукі, адукацыі, стварэнне ўмоў для прадуктыўнага сацыяльнага партнёрства.

Инстытут археалогіі ім. А. Х. Халікава Акадэміі навук Рэспублікі Татарстан(Расійская Федэрацыя)
http://archtat.ru/
 
Дзяржаўны гісторыка-архітэктурны і мастацкі музей-запаведнік «Востраў-град Свіяжск» (Расійская Федэрацыя)
https://www.ostrovgrad.org
 
Музейны комплекс «Дзяржаўны музей-помнік «Исаакіеўскі сабор» (Расійская Федэрацыя)
https://cathedral.ru/ru/about
 
Бюджэтная ўстанова культуры Валагодскай вобласці «Белазёрскі обласны краязнаўчы музей» (Расійская Федэрацыя)
http://belozermus.ru/
 
Бюджэтная ўстанова культуры Валагодскай вобласці «Валагодскі дзяржаўны гісторыка-архітэктурны музей-запаведнік» (Расійская Федэрацыя)
https://www.vologdamuseum.ru/
 
Бюджэтная установа культуры Валагодскай вобласці «Валагодская карцінная галерэя» (Расійская Федэрацыя)
https://www.vologda-gallery.ru/
 
Рэгіянальны музей у Лукаве (Рэспубліка Польшча)
http://muzeum.lukow.pl/tpzl/
 
Падляшскі музей у Беластоку (Рэспубліка Польшча)
http://muzeum.bialystok.pl/
 
Музей Паўднёвага Падляшша ў Бяла-Падлясцы (Рэспубліка Польшча)
https://muzeumbiala.pl/
 
Кампанія ТАА «Рэгула» (Рэспубліка Беларусь)
https://regulaforensics.com/ru/company/

Административные процедуры

Перечень административных процедур, осуществляемых УК «Брестский областной краеведческий музей»