Брэсцкі абласны

краязнаўчы музей

Археалагічны музей «Бярэсце»

Музей «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці»

Мастацкі музей

Камянецкая вежа

Рэжым працы

УК «Брэсцкі абласны краязнаўчы музей»

224030, г. Брэст, вул. К. Маркса, 60

Рэжым працы: з 10.00 да 18.00

Каса працуе да 17.30

Выхадны дзень: панядзелак

Тэл.: +375 162 20 96 50 (каса)

+375 162 20 96 46 (заказ экскурсіі па гістарычнай экспазіцыі
і выстаўцы аб генацыдзе беларускага народа)

+375 162 20 88 99 (заказ экскурсіі па экспазіці «Родная прырода»)

Факс: +375 162 25 80 41

e-mail: brest_museum@brest.by

Музей «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці»

224030, г. Брэст, вул. Леніна, 39

Рэжым працы: з 10.00 да 18.00

Каса працуе да 17.30

Выхадны дзень: панядзелак

Тэл.: +375 162 20 41 95

e-mail: spasionka@gmail.com

Археалагічный музей «Бярэсце»

224018, г. Брэст, праезд Крапасны, 15

Рэжым працы: з 10.00 да 18.00 (каса да 17.30)

1.05.2023-01.09.2023: з 10.00 да 19.00 (каса да 18.30)

Без выхадных

Тэл.: +375 162 53 10 11, +375 162 25 57 24

Instagram: @museum_berestye

Камянецкая вежа

225050, г. Камянец, вул. Леніна, 3 А

Рэжым працы: з 10.00 да 18.00

Каса працуе да 17.30

Выхадны дзень: панядзелак

Тэл.: +375 1631 7 63 82

e-mail: museum.tower@tut.by

Мастацкі музей

224018, г. Брэст, вул. Героеў абароны Брэсцкай крэпасці, 60 В

Рэжым працы:
з 10.00 да 18.00 (з 1 сакавіка па 30 кастрычніка)
з 10.00 да 17.30 (з 1 кастрычніка па 28 лютага)

Выхадныя дні: панядзелак

Тэл.: +375 162 28 91 76, +375 162 28 91 77, +375 162 59 28 14

e-mail: mastatski2002@gmail.com

Instagram: hudbrest_museum

Экскурсіі на аб’ектах УК «Брэсцкі абласны краязнаўчы музей» маюць права праводзіць толькі штатныя навуковыя супрацоўнікі Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

ПАСЛУГІ І КОШТ

Уваходны білет:

  • дарослыя – 6.00 руб.
  • навучэнцы ПТВ, тэхнікумаў, іншых сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў – 4.5 руб.
  • школьнікі – 3.00 руб.

 

Экскурсійнае абслугоўванне:

  • аглядная экскурсія – 10.00 руб. (для вучняў 1–3 класаў)
  • тэматычная экскурсія – 18.00 руб.
  • тэматычная экскурсія па прылеглай тэрыторыі філіяла «Бярэсце» – 15.00 руб.
  • тэматычная экскурсія «Рублена сякерай» – 10.00 руб.
  • тэматычная экскурсія з выхадам на аглядавую пляцоўку ў філіяле «Камянецкая вежа»– 18.50 руб.
  • сямейная экскурсія – 12.00 руб.
  • квэст-экскурсія – 10.00 руб.
  • экскурсія на выязную выстаўку – 25.00 руб.

 

  1. Білет на музейна-педагагічную праграму (1 занятак) – 2.50 руб.
  2. Білет на мерапрыемства «Выязны музей» – 2.50 руб.
  3. Білет на музейны занятак – 3.20 руб.
  4. Білет на музейны занятак-гульню «Трапны стралок» (у філіяле «Камянецкая вежа») – 2.50 руб.
  5. Выязная выстаўка – 80.00 руб.
  6. Мерапрыемства «Музычны вечар» – 20.00 руб.
  7. Фотаграфіраванне ў экспазіцыі – 2.00 руб.
  8. Касцюміраванае фотаграфіраванне – 3.50 руб.
  9. Фотаграфіраванне ў інтэр’ерах музея – 20.00 руб.
  10. Відэаздымка ў экспазіцыі – 13.00 руб.
  11. Тэлездымка ў экспазіцыі – 50.00 руб.
  12. Фотаграфіраванне ўнікальнага экспаната – 10.00 руб.
  13. Дэманстрацыя праграмы віртуальнай рэальнасці 3D-панарамы старажытнага Бярэсця ХIII стагоддзя – 4.00 руб.
  14. Дэманстрацыя праграмы віртуальнай рэальнасці 3D-панарамы Камянецкай вежы ХIIIстагоддзя – 4.00 руб.
  15. Тэматычная лекцыя – 11.00 руб.
  16. Правядзенне культурна-масавага мерапрыемства – 125.00 руб.
  17. Візуальная экспертыза 1 прадмета – 12.00 руб.
  18. Кансультаванне па пытаннях краязнаўства і музеязнаўства – 27.00 руб.
  19. Распрацоўка пашпарта гісторыка-культурнай каштоўнасці – 600.00 руб.

Наведванне музея прадастаўляецца бясплатна згодна з главай 19, артыкулам 164, пунктам 4 Кодэкса Рэспублікі Беларусь «Аб культуры» ад 20.07.2016 № 413–З.

• Апошняя серада кожнага месяца ўстаноўлена днём ільготнага наведвання структурных падраздзяленняў установы культуры «Брэсцкі абласны краязнаўчы музей». Зніжка прадастаўляецца ў памеры 50% кошту ўваходнага білета на прагляд пастаянных і часовых экспазіцый (за выключэннем камерцыйных часовых экспазіцый).

• Апошняя серада кожнага месяца ўстаноўлена днём бясплатнага наведвання структурных падраздзяленняў установы культуры «Брэсцкі абласны краязнаўчы музей» навучэнцамі, якія атрымліваюць агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную адукацыю (за выключэннем камерцыйных часовых экспазіцый) па папярэднім запісе і толькі ў складзе арганізаванай групы.

Заяўкі на экскурсійнае абслугоўванне прымаюцца па тэл. 20 96 46.

Экскурсіі

Сталая гістарычная экспазіцыя (вул. К. Маркса, 60)

  1. Аглядная экскурсія (для вучняў 1–4 класаў);
  2. Тэматычная экскурсія па сталай экспазіцыі «Гісторыя Брэстчыны са старажытных часоў да пачатку XXI стагоддзя» (6+);
  3. Экскурсія-гульня «У пошуках скарбу» (6+);
  4. Сямейная экскурсія «Таямніцы музейнага лабірынта» (6+);
  5. Сямейная экскурсія «Хто шукае, той знойдзе!» (6+);
  6. Аглядная экскурсія «Стань знаўцай Брэста» по гістарычнаму цэнтру города (6+).

Сектар «Прырода і экалогія»

  1. Аглядная экскурсія (для вучняў 1–4 класаў);
  2. Тэматычная экскурсія па экспазіцыі «Родная прырода» (6+);
  3. Тэматычная экскурсія «Па старонках Чырвонай кнігі» (6+);
  4. Тэматычная экскурсія «У свеце птушак» (праводзіцца ў красавіку) (6+).

Філіял «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці»

  1. Тэматычная экскурсія «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» (6+);
  2. Тэматычная экскурсія «Мастацтва іканапісу» (6+).

Філіял «Археалагічны музей «Бярэсце»

  1. Аглядная экскурсія (для вучняў 1–4 класаў);
  2. Тэматычная экскурсія па музеі (6+);
  3. Тэматычная экскурсія «Рублена сякерай» (6+);
  4. Тэматычная экскурсія па прылеглай тэрыторыі музея (па папярэднім запісе) (12+).

Філіял «Камянецкая вежа»

  1. Тэматычная экскурсія «Архітэктурныя помнікі горада Камянца» (6+), (для дарослых з выхадам на аглядавую пляцоўку);
  2. Тэматычная экскурсія «Гісторыя Камянецкай вежы і горада Камянца» (6+);
  3. Квэст-экскурсія «Загадкі майго горада» (для вучняў 7–11 класаў);
  4. Сямейная экскурсія «Падарожжа ў сярэднявечча» (6+).

Філіял «Мастацкі музей»

  1. Аглядная экскурсія (для вучняў 1–4 класаў);
  2. Тэматычныя экскурсія «Горад старажытны, горад слаўны» (6+);
  3. Тэматычная экскурсія «Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Брэстчыны 2-й пал. ХХ ст.» (6+);
  4. Тэматычная экскурсія «Народныя промыслы і рамёствы Брэстчыны» (6+).

Лекцыі

  1. «З мінулага Брэстчыны»;
  2. «Брэстчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны»;
  3. «Былое і новае Брэста»;
  4. «Брэст да свайго 1000-годдзя»;
  5. «Сучаснае мастацтва Брэстчыны»;
  6. «Традыцыйны касцюм Брэстчыны к. XIX–пач. XX стст.»;
  7. «Архітэктура г. Брэста другой паловы XIX–першай паловы ХХ стст.»;
  8. «Асабліва ахоўныя тэрыторыі Брэсцкай вобласці»;
  9. «Ахова жывёл і раслін Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь»;
  10. «Жывёльны і раслінны свет Брэсцкай вобласці»;
  11. «Мастацтва іканапісу»;
  12. «Архітэктурныя помнікі Брэстчыны»;
  13. «Старажытнае Бярэсце»;
  14. «Горад старажытны, горад слаўны»;
  15. «Святы і абрады беларусаў»;
  16. «Мова беларускага арнаменту»;
  17. «Абярэгі ў жыцці чалавека».

Прапанаваныя тэмы можна выкарыстоўваць на інфармацыйных, класных гадзінах.

Кантактны тэлефон +375 162 20 96 46

Музейна-адукацыйныя праграмы, урокі, мерапрыемствы

Сталая гістарычная экспазіцыя (вул. К. Маркса, 60)

  1. «Знаёмцеся, музей!» (для вучняў 1–4 класаў), з 3-х заняткаў;

– «Што такое музей?»;

– «Нараджэнне музея»;

– «Жыццё ў музеі».

  1. «Свет музейных прадметаў» (для вучняў 1–4 класаў), з 2-х заняткаў:

– «Вельмі старая кніжка»;

– «Пра што распавяла лучына».

  1. «Урокі ў музеі» (для вучняў 7–11 класаў):

 

  1. «Іх паклікала неба» (аб лётчыках і беларускіх касманаўтах);
  2. «Вайной абарванае дзяцінства» (аб лёсах брэсцкіх дзяцей у гады Вялікай Айчыннай вайны);
  3. «Горад – не толькі вуліцы…» (Брэст: забудова, людзі, падзеі. Сяр. XIX–1-я палова ХХстст.);
  4. «Урач лечыць. Прырода вылечвае» (з гісторыі медыцыны);
  5. «Усім паспалітым людзям для ўжытку і памнажэння звычаяў добрых» (пра гісторыю беларускага кнігадрукавання);
  6. «Айчына думаў маіх» (пра жыццё і творчасць Адама Міцкевіча);
  7. «Палескі геній» (пра жыццё і творчасць Напалеона Орды);
  8. «Паланэз для рыцараў свабоды і незалежнасці. Ад Міндоўга да Касцюшкі» (аб стварэнні беларускай дзяржаўнасці);
  9. «З дваццатым стагоддзем нараўне» (аб брэсцкім перыядзе жыцця Пятра Міронавіча Машэрава);
  10. «Навука ніколі не будзе закончанай кнігай» (аб даследчыках, навукоўцаў, якія нарадзіліся і працавалі ў розны час на Брэстчыне, іх укладзе ў навуку);
  11. «Зямныя зоркі» (аб берасцейцах – Героях Савецкага Саюза і Героях Сацыялістычнай Працы).

Гэта серыя пазнавальных заняткаў аб людзях, лёсы якіх звязаны з Брэстчынай і іх палітычнае і творчае жыццё засталася ў памяці беларускага народа. Праграма, як своеасаблівы факультатыў па краязнаўстве, распрацавана на матэрыялах, якія захоўваюцца ў фондах музея альбо прадстаўлены ў экспазіцыі. Яна разлічана на ўзровень падрыхтоўкі школьнікаў 7–11 класаў. Урокі ў музеі – гэта магчымасць пашырыць формы сумеснай працы «школа-музей» і зрабіць наведванне краязнаўчага музея не разавым, а сістэматычным. Урокі праводзяцца ў экспазіцыйных залах краязнаўчага музея.

Заяўкі прымаюцца па тэлефоне +375 162 20 96 46

 

  1. «Мы – берасцейцы» – пасвячэнне ў берасцейцы ў музеі (для вучняў 1–4 класаў);
  2. «Я – гімназіст» – пасвячэнне ў гімназісты ў музеі (для вучняў 5 класаў);
  3. «Аўторак для цікаўных» – лекцыя ў музеі.

 

Сектар «Прырода і экалогія»

  1. Праграма «Сезонныя змены ў прыродзе» (абанемент з 4 заняткаў для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту):

– «Казкі зімовага лесу»;

– «Вясновая лясная казка»;

– «Казкі летняга лесу»;

– «Восеньская лясная казка»;

  1. Праграма «Прыродныя ландшафты Брэстчыны» (абанемент з 7 заняткаў для дзяцей сярэдняга ўзросту):

– Экасістэма «Лес» (з 3 заняткаў);

– Экасістэма «Вадаём»;

– Экасістэма «Луг»;

– Экасістэма «Балота»;

– Карысныя выкапні Брэстчыны;

  1. Міжнародны тыдзень птушак;
  2. Фотаконкурс «Родная прырода»;
  3. «Экалагічная субота».

 

Філіял «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці»

  1. Праграма «Праваслаўнае мастацтва» (абанемент з 5 заняткаў для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту);

– «Што такое абраз»;

–- «Цудатворныя абліччы Маці Божай»;

– «Праваслаўны каляндар»;

– «Вобразы святых»;

– «Храм – вобраз Сусвету»;

  1. «Жыццё старажытнай сядзібы» (для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту):

– «Запрашэнне ў сядзібу»;

– «Святочнае ўпрыгожванне стала».

 

Філіял «Археалагічны музей «Бярэсце»

  1. «Археалагічная серада» (6+);
  2. «Берасцейская маёўка» (6+);
  3. «Ажыўшая гісторыя» (6+);
  4. «Вечар у музеі» (6+).

 

Філіял «Камянецкая вежа»

  1. Гульня-занятак «Трапны стралок» (6 +).

 

На ўсіх аб’ектах музея штогод ладзяцца акцыі да Міжнароднага дня музея.

Выязныя выстаўкі і музеі

Мы прапануем пазнаёміцца з культурай, гісторыяй і прыродай Брэстчыны не толькі на аб’ектах нашага музея, але і з дапамогай выязной выстаўкі ці музея. Абсталяванне фота-дакументальных выставак складаецца з модуляў, якія могуць усталёўвацца па перыметры памяшкання любой канфігурацыі.

Навукова-асветны аддзел

  1. «Брэст скрозь стагоддзі»;
  2. «Мы для Перамогі нічога не шкадавалі…»;
  3. «Разам з краiнай»;
  4. «Як слова наша адгукнецца»;
  5. «Дарогамі барацьбы і стварэння».

Сектар «Прырода і экалогія»

  1. «Фауна Брэсцкай вобласці»;
  2. «Фауна планеты»;
  3. «Заказнікі рэспубліканскага значэння Брэсцкай вобласці».

Філіял «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці»

  1. «Брэст 1930-1950-х гг. в. у малюнках У. Губенка»;
  2. Фотавыстава «Вяртанне святынь»;
  3. Фотавыстава «Палацы і сядзібы Брэстчыны».

Правілы наведвання

Пры наведванні музея, калі ласка:

– здавайце верхнюю вопратку ў гардэроб;

– пазбягайце аб’ёмнага багажу і прадметаў, якія могуць прывесці да пашкоджання экспанатаў і абсталявання;

– пры выкарыстанні мабільных тэлефонаў улічвайце інтарэсы іншых;

– пры выяўленні падазроных прадметаў, скруткаў, сумак і іншых рэчаў, пакінутых у будынку музея, просім неадкладна паведаміць аб гэтым музейным наглядчыкам або іншым супрацоўнікам музея;

– у выпадку наступлення надзвычайнай сітуацыі (пажар, тэрарыстычны акт, стыхійнае бедства і да т.п.) наведвальнікі выконваюць указанні супрацоўнікаў музея.

У музеі забараняецца:

–знаходзіцца ў стане алкагольнага або наркатычнага ап’янення;

– праносіць у залы музея халодную і агнястрэльную зброю, наркатычныя, выбуховыя, лёгкаўзгаральныя, атрутныя рэчывы, прадукты харчавання, а таксама іншыя прадметы, здольныя прычыніць шкоду іншым наведвальнікам, супрацоўнікам музея, экспанатам або абсталяванню;

– перасоўвацца на роліках, самакатах і падобных сродках перамяшчэння;

– паліць у памяшканнях музея;

– заходзіць у службовыя зоны музея, за агароджы і на пляцоўкі размяшчэння экспанатаў;

– знаходзіцца на тэрыторыі музея з жывёламі (за выключэннем сабак-павадыроў);

– датыкацца да экспанатаў і вітрынаў (за выключэннем прадметаў, якія знаходзяцца ў інтэрактыўных зонах);

– весці камерцыйную, рэкламную і іншую дзейнасць без узгаднення з адміністрацыяй музея;

– шумець, выкарыстоўваць аудыётэхніку з уключанымі сродкамі прайгравання гуку;

– праводзіць экскурсіі (экскурсійнае абслугоўванне ажыццяўляецца толькі навуковымі супрацоўнікамі музея);

– ажыццяўляць прафесійную фота- і відэаздымку (з выкарыстаннем штатыва і ўспышкі) без узгаднення з адміністрацыяй музея;

– перабіваць экскурсавода, а таксама іншымі спосабамі перашкаджаць правядзенню экскурсіі.