Рэжым працы
УК «Брэсцкі абласны краязнаўчы музей»
224030, г. Брэст, вул. К. Маркса, 60
Рэжым працы: з 10.00 да 18.00
Каса працуе да 17.30
Выхадны дзень: панядзелак
Тэл.: +375 162 20 96 50 (каса)
+375 162 20 96 46 (заказ экскурсіі па гістарычнай экспазіцыі
і выстаўцы аб генацыдзе беларускага народа)
+375 162 20 88 99 (заказ экскурсіі па экспазіці «Родная прырода»)
Факс: +375 162 25 80 41
e-mail: brest_museum@brest.by
Музей «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці»
224030, г. Брэст, вул. Леніна, 39
Рэжым працы: з 10.00 да 18.00
Каса працуе да 17.30
Выхадны дзень: панядзелак
Тэл.: +375 162 20 41 95
e-mail: spasionka@gmail.com
Археалагічный музей «Бярэсце»
224018, г. Брэст, праезд Крапасны, 15
Рэжым працы:
з 10.00 да 18.00 (каса да 17.30);
(з 1 мая да 1 верасня) з 10.00 да 19.00 (каса да 18.30)
Без выхадных
Тэл.: +375 162 53 10 11, +375 162 25 57 24
Instagram: @museum_berestye
Камянецкая вежа
225050, г. Камянец, вул. Леніна, 3 А
Рэжым працы: з 10.00 да 18.00
Каса працуе да 17.30
Выхадны дзень: панядзелак
Тэл.: +375 1631 7 63 82
e-mail: museum.tower@tut.by
Мастацкі музей
224018, г. Брэст, вул. Героеў абароны Брэсцкай крэпасці, 60 В
Рэжым працы:
з 10.00 да 18.00 (каса працуе да 17.30);
(з 1 кастрычніка па 28 лютага) з 10.00 да 17.30 (каса працуе да 17.00)
Выхадныя дні: панядзелак
Тэл.: +375 162 28 91 76, +375 162 28 91 77, +375 162 59 28 14
e-mail: mastatski2002@gmail.com
Instagram: hudbrest_museum
Экскурсіі на аб’ектах УК «Брэсцкі абласны краязнаўчы музей» маюць права праводзіць толькі штатныя навуковыя супрацоўнікі Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.
ПАСЛУГІ І КОШТ
Уваходны білет:
- дарослыя – 7.50 руб.
- навучэнцы ПТВ, тэхнікумаў, іншых сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў – 5.70 руб.
- школьнікі – 3.70 руб.
Экскурсійнае абслугоўванне:
- аглядная экскурсія – 14.00 руб. (для вучняў 1–3 класаў)
- тэматычная экскурсія – 24.00 руб.
- тэматычная экскурсія па прылеглай тэрыторыі філіяла «Бярэсце» – 19.00 руб.
- тэматычная экскурсія «Рублена сякерай» – 14.00 руб.
- тэматычная экскурсія з выхадам на аглядавую пляцоўку ў філіяле «Камянецкая вежа»– 27.00 руб.
- сямейная экскурсія – 15.00 руб.
- квэст-экскурсія – 13.00 руб.
- экскурсія на выязную выстаўку – 28.00 руб.
- аглядная пешаходная экскурсия па гораду – 97.00 руб.
- Білет на музейна-педагагічную праграму (1 занятак) – 3.00 руб.
- Білет на мерапрыемства «Выязны музей» – 3.00 руб.
- Білет на музейны занятак – 3.90 руб.
- Білет на музейны занятак-гульню «Трапны стралок» (у філіяле «Камянецкая вежа») – 3.30 руб.
- Выязная выстаўка – 100.00 руб.
- Мерапрыемства «Музычны вечар» – 24.00 руб.
- Касцюміраванае фотаграфіраванне – 4.20 руб.
- Фотаграфіраванне ў інтэр’ерах музея (да 1 гадзіны) – 25.00 руб.
- Відэаздымка ў экспазіцыі – 16.00 руб.
- Тэлездымка ў экспазіцыі – 60.00 руб.
- Фотаграфіраванне ўнікальнага экспаната – 13.20 руб.
- Дэманстрацыя праграмы віртуальнай рэальнасці 3D-панарамы старажытнага Бярэсця ХIII стагоддзя – 5.00 руб.
- Дэманстрацыя праграмы віртуальнай рэальнасці 3D-панарамы Камянецкай вежы ХIIIстагоддзя – 5.00 руб.
- Тэматычная лекцыя – 18.60 руб.
- Правядзенне культурна-масавага мерапрыемства – 150.00 руб.
- Візуальная экспертыза 1 прадмета – 14.00 руб.
- Кансультаванне па пытаннях краязнаўства і музеязнаўства – 33.00 руб.
- Распрацоўка пашпарта гісторыка-культурнай каштоўнасці – 726.00 руб.
Наведванне музея прадастаўляецца бясплатна згодна з главай 19, артыкулам 164, пунктам 4 Кодэкса Рэспублікі Беларусь «Аб культуры» ад 20.07.2016 № 413–З.
• Апошняя серада кожнага месяца ўстаноўлена днём ільготнага наведвання структурных падраздзяленняў установы культуры «Брэсцкі абласны краязнаўчы музей». Зніжка прадастаўляецца ў памеры 50% кошту ўваходнага білета на прагляд пастаянных і часовых экспазіцый (за выключэннем камерцыйных часовых экспазіцый).
• Апошняя серада кожнага месяца ўстаноўлена днём бясплатнага наведвання структурных падраздзяленняў установы культуры «Брэсцкі абласны краязнаўчы музей» навучэнцамі, якія атрымліваюць агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную адукацыю (за выключэннем камерцыйных часовых экспазіцый) па папярэднім запісе і толькі ў складзе арганізаванай групы.
Заяўкі на экскурсійнае абслугоўванне прымаюцца па тэл. 20 96 46.
Экскурсіі
Сталая гістарычная экспазіцыя (вул. К. Маркса, 60)
- Аглядная экскурсія (для вучняў 1–4 класаў);
- Тэматычная экскурсія па сталай экспазіцыі «Гісторыя Брэстчыны са старажытных часоў да пачатку XXI стагоддзя» (6+);
Сектар «Прырода і экалогія»
- Аглядная экскурсія (для вучняў 1–4 класаў);
- Тэматычная экскурсія па экспазіцыі «Родная прырода» (6+);
- Тэматычная экскурсія «Па старонках Чырвонай кнігі» (6+);
- Тэматычная экскурсія «У свеце птушак» (праводзіцца ў красавіку) (6+).
Філіял «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці»
- Тэматычная экскурсія «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» (6+);
- Тэматычная экскурсія «Мастацтва іканапісу» (6+).
Філіял «Археалагічны музей «Бярэсце»
- Аглядная экскурсія (для вучняў 1–4 класаў);
- Тэматычная экскурсія па музеі (6+);
- Тэматычная экскурсія «Рублена сякерай» (6+);
- Тэматычная экскурсія па прылеглай тэрыторыі музея (па папярэднім запісе) (12+).
Філіял «Камянецкая вежа»
- Тэматычная экскурсія «Архітэктурныя помнікі горада Камянца» (6+), (для дарослых з выхадам на аглядавую пляцоўку);
- Тэматычная экскурсія «Гісторыя Камянецкай вежы і горада Камянца» (6+);
- Квэст-экскурсія «Загадкі майго горада» (для вучняў 7–11 класаў);
- Сямейная экскурсія «Падарожжа ў сярэднявечча» (6+).
Філіял «Мастацкі музей»
- Аглядная экскурсія (для вучняў 1–4 класаў);
- Тэматычныя экскурсія «Горад старажытны, горад слаўны» (6+);
- Тэматычная экскурсія «Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Брэстчыны 2-й пал. ХХ ст.» (6+);
- Тэматычная экскурсія «Народныя промыслы і рамёствы Брэстчыны» (6+).
Лекцыі
- «З мінулага Брэстчыны»;
- «Брэстчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны»;
- «Былое і новае Брэста»;
- «Брэст да свайго 1000-годдзя»;
- «Сучаснае мастацтва Брэстчыны»;
- «Традыцыйны касцюм Брэстчыны к. XIX–пач. XX стст.»;
- «Архітэктура г. Брэста другой паловы XIX–першай паловы ХХ стст.»;
- «Асабліва ахоўныя тэрыторыі Брэсцкай вобласці»;
- «Ахова жывёл і раслін Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь»;
- «Жывёльны і раслінны свет Брэсцкай вобласці»;
- «Мастацтва іканапісу»;
- «Архітэктурныя помнікі Брэстчыны»;
- «Старажытнае Бярэсце»;
- «Горад старажытны, горад слаўны»;
- «Святы і абрады беларусаў»;
- «Мова беларускага арнаменту»;
- «Абярэгі ў жыцці чалавека».
Прапанаваныя тэмы можна выкарыстоўваць на інфармацыйных, класных гадзінах.
Кантактны тэлефон +375 162 20 96 46
Музейна-адукацыйныя праграмы, урокі, мерапрыемствы
Сталая гістарычная экспазіцыя (вул. К. Маркса, 60)
- «Знаёмцеся, музей!» (для вучняў 1–4 класаў), з 3-х заняткаў;
– «Што такое музей?»;
– «Нараджэнне музея»;
– «Жыццё ў музеі».
- «Свет музейных прадметаў» (для вучняў 1–4 класаў), з 2-х заняткаў:
– «Вельмі старая кніжка»;
– «Пра што распавяла лучына».
- «Урокі ў музеі» (для вучняў 7–11 класаў):
- «Іх паклікала неба» (аб лётчыках і беларускіх касманаўтах);
- «Вайной абарванае дзяцінства» (аб лёсах брэсцкіх дзяцей у гады Вялікай Айчыннай вайны);
- «Горад – не толькі вуліцы…» (Брэст: забудова, людзі, падзеі. Сяр. XIX–1-я палова ХХстст.);
- «Урач лечыць. Прырода вылечвае» (з гісторыі медыцыны);
- «Усім паспалітым людзям для ўжытку і памнажэння звычаяў добрых» (пра гісторыю беларускага кнігадрукавання);
- «Айчына думаў маіх» (пра жыццё і творчасць Адама Міцкевіча);
- «Палескі геній» (пра жыццё і творчасць Напалеона Орды);
- «Паланэз для рыцараў свабоды і незалежнасці. Ад Міндоўга да Касцюшкі» (аб стварэнні беларускай дзяржаўнасці);
- «З дваццатым стагоддзем нараўне» (аб брэсцкім перыядзе жыцця Пятра Міронавіча Машэрава);
- «Навука ніколі не будзе закончанай кнігай» (аб даследчыках, навукоўцаў, якія нарадзіліся і працавалі ў розны час на Брэстчыне, іх укладзе ў навуку);
- «Зямныя зоркі» (аб берасцейцах – Героях Савецкага Саюза і Героях Сацыялістычнай Працы).
Гэта серыя пазнавальных заняткаў аб людзях, лёсы якіх звязаны з Брэстчынай і іх палітычнае і творчае жыццё засталася ў памяці беларускага народа. Праграма, як своеасаблівы факультатыў па краязнаўстве, распрацавана на матэрыялах, якія захоўваюцца ў фондах музея альбо прадстаўлены ў экспазіцыі. Яна разлічана на ўзровень падрыхтоўкі школьнікаў 7–11 класаў. Урокі ў музеі – гэта магчымасць пашырыць формы сумеснай працы «школа-музей» і зрабіць наведванне краязнаўчага музея не разавым, а сістэматычным. Урокі праводзяцца ў экспазіцыйных залах краязнаўчага музея.
Заяўкі прымаюцца па тэлефоне +375 162 20 96 46
- «Мы – берасцейцы» – пасвячэнне ў берасцейцы ў музеі (для вучняў 1–4 класаў);
- «Я – гімназіст» – пасвячэнне ў гімназісты ў музеі (для вучняў 5 класаў);
- «Аўторак для цікаўных» – лекцыя ў музеі.
Сектар «Прырода і экалогія»
- Праграма «Сезонныя змены ў прыродзе» (абанемент з 4 заняткаў для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту):
– «Казкі зімовага лесу»;
– «Вясновая лясная казка»;
– «Казкі летняга лесу»;
– «Восеньская лясная казка»;
- Праграма «Прыродныя ландшафты Брэстчыны» (абанемент з 7 заняткаў для дзяцей сярэдняга ўзросту):
– Экасістэма «Лес» (з 3 заняткаў);
– Экасістэма «Вадаём»;
– Экасістэма «Луг»;
– Экасістэма «Балота»;
– Карысныя выкапні Брэстчыны;
- Міжнародны тыдзень птушак;
- Фотаконкурс «Родная прырода»;
- «Экалагічная субота».
Філіял «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці»
- Праграма «Праваслаўнае мастацтва» (абанемент з 5 заняткаў для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту);
– «Што такое абраз»;
–- «Цудатворныя абліччы Маці Божай»;
– «Праваслаўны каляндар»;
– «Вобразы святых»;
– «Храм – вобраз Сусвету»;
- «Жыццё старажытнай сядзібы» (для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту):
– «Запрашэнне ў сядзібу»;
– «Святочнае ўпрыгожванне стала».
Філіял «Археалагічны музей «Бярэсце»
- «Археалагічная серада» (6+);
- «Берасцейская маёўка» (6+);
- «Ажыўшая гісторыя» (6+);
- «Вечар у музеі» (6+).
Філіял «Камянецкая вежа»
- Гульня-занятак «Трапны стралок» (6 +).
На ўсіх аб’ектах музея штогод ладзяцца акцыі да Міжнароднага дня музея.
Выязныя выстаўкі і музеі
Мы прапануем пазнаёміцца з культурай, гісторыяй і прыродай Брэстчыны не толькі на аб’ектах нашага музея, але і з дапамогай выязной выстаўкі ці музея. Абсталяванне фота-дакументальных выставак складаецца з модуляў, якія могуць усталёўвацца па перыметры памяшкання любой канфігурацыі.
Навукова-асветны аддзел
- «Брэст скрозь стагоддзі»;
- «Мы для Перамогі нічога не шкадавалі…»;
- «Разам з краiнай»;
- «Як слова наша адгукнецца»;
- «Дарогамі барацьбы і стварэння».
Сектар «Прырода і экалогія»
- «Фауна Брэсцкай вобласці»;
- «Фауна планеты»;
- «Заказнікі рэспубліканскага значэння Брэсцкай вобласці».
Філіял «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці»
- «Брэст 1930-1950-х гг. в. у малюнках У. Губенка»;
- Фотавыстава «Вяртанне святынь»;
- Фотавыстава «Палацы і сядзібы Брэстчыны».
Правілы наведвання
Пры наведванні музея, калі ласка:
– здавайце верхнюю вопратку ў гардэроб;
– пазбягайце аб’ёмнага багажу і прадметаў, якія могуць прывесці да пашкоджання экспанатаў і абсталявання;
– пры выкарыстанні мабільных тэлефонаў улічвайце інтарэсы іншых;
– пры выяўленні падазроных прадметаў, скруткаў, сумак і іншых рэчаў, пакінутых у будынку музея, просім неадкладна паведаміць аб гэтым музейным наглядчыкам або іншым супрацоўнікам музея;
– у выпадку наступлення надзвычайнай сітуацыі (пажар, тэрарыстычны акт, стыхійнае бедства і да т.п.) наведвальнікі выконваюць указанні супрацоўнікаў музея.
У музеі забараняецца:
–знаходзіцца ў стане алкагольнага або наркатычнага ап’янення;
– праносіць у залы музея халодную і агнястрэльную зброю, наркатычныя, выбуховыя, лёгкаўзгаральныя, атрутныя рэчывы, прадукты харчавання, а таксама іншыя прадметы, здольныя прычыніць шкоду іншым наведвальнікам, супрацоўнікам музея, экспанатам або абсталяванню;
– перасоўвацца на роліках, самакатах і падобных сродках перамяшчэння;
– паліць у памяшканнях музея;
– заходзіць у службовыя зоны музея, за агароджы і на пляцоўкі размяшчэння экспанатаў;
– знаходзіцца на тэрыторыі музея з жывёламі (за выключэннем сабак-павадыроў);
– датыкацца да экспанатаў і вітрынаў (за выключэннем прадметаў, якія знаходзяцца ў інтэрактыўных зонах);
– весці камерцыйную, рэкламную і іншую дзейнасць без узгаднення з адміністрацыяй музея;
– шумець, выкарыстоўваць аудыётэхніку з уключанымі сродкамі прайгравання гуку;
– праводзіць экскурсіі (экскурсійнае абслугоўванне ажыццяўляецца толькі навуковымі супрацоўнікамі музея);
– ажыццяўляць прафесійную фота- і відэаздымку (з выкарыстаннем штатыва і ўспышкі) без узгаднення з адміністрацыяй музея;
– перабіваць экскурсавода, а таксама іншымі спосабамі перашкаджаць правядзенню экскурсіі.